«Першы Экзарх» (Памяці Мітрапаліта Філарэта) #РОДНИК_ДУХОВНОГО_НАСЛЕДИЯ

Автор: Колячко Дарья Александровна 193-б

  

Не меч трымаў — трымаў ён Посах,
Не поле бою — алтар меў.
Ён слова нёс у ціхі подых,
І ў сэрцах вечны дар сагрэў.

Мітрапаліт, святы Філарэт —
Ты Першы Экзарх усёй зямлі,
Дзе ў Беларусь на многа лет
Цябе святым у сэрцы ўзнялі.

Прыйшоў у час, калі маўчалі,
Калі святыні пуставалі,
Калі ад страху ўсе маўчалі,
І веры згаслыя стаялі.

Але ты стаў, як цвердзь у моры,
Як светлы маяк у цемры,
І засвяціліся прасторы,
І свет пабачылі ў жыцці.

Ты не шукаў сабе пашаны,
Ні гучных слоў, ні звонкай славы —
Ты нёс свой крыж, свае жа раны,
Каб вера стала зноў стрыманай.

І вось настаў той дзень вялікі,
Калі народ цябе прызнаў:
Ты — не святы лишь толькі ў музыцы —
Герой, якога Бог нам даў.

Не за вайну — за дух і веру,
Не за багацце — за любоў,
Ты атрымаў святую меру:
І дар, і званне зноў.

Ты адышоў у вечны край,
Пакінуўшы нам светлы рай.
І кожны чуе: «Не знікай,
Я з вамі, з вамі, так і знай».

І кожны, хто прыйдзе да храма,
Хто свечку ціха запаліць,
Пачуе голас, як заранак,
І душу богу адчыніць.

Бо ты не знік — ты ў сэрцы ў нас,
Ты ў кожным слове, у малітвы,
Ты — Першы Экзарх, першы князь —
Духоўнай нашай чысціні.

Пакуль стаіць святая Беларусь,
Пакуль у сэрцах вера жывая,
Тваё імя — святы наш рух,
Малітвай нас да неба паднiмае.

Святы айцец наш i заступнік,
Ты — роднік духу, вечны наш настаўнік.
Ты ў небе з Богам, нам усiм
Пакінуў запавет любові:
Каб Беларусь, якую ты ўзняў,
Квітнела вечна ў Божым слове.

 

#РОДНИК_ДУХОВНОГО_НАСЛЕДИЯ