Шестой день недели. 24 февраля 2018 г. Прэзентацыя кнігі Яніны Пінчук

0

У рамках клуба творчай моладзі “Креатив” у ЦГБ імя М. Горкага адбылася прэзентацыя кнігі Я. Пінчук “Фарбы душы”, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы. Яніна Пінчук, бабруйчанка, скончыла факультэт міжнародных адносін БДУ, зараз працуе ў Мінску. “Фарбы душы” – першая кніга паэзіі Яніны Пінчук, ужо вядомай чытачу па кнізе “Горад мрой”. Паэзія Яніны – лёгкая, летуценная (як і сама дзяўчына), поўная яркіх фарбаў. Уся падзея адбылася на фоне стэнда, прысвечанага 210-годдзю з дня нараджэння нашага земляка В. І. Дуніна-Марцінкевіча. Навучэнцы УА “БДАЭК” з вялікай цікаўнасцю пазнаёміліся з творчасцю маладога аўтара, прынялі ўдзел у конкурснай гульні (якую правяла актыўны і крэатыўны ўдзельнік нашага клуба К. Юшкевіч) у фармаце “Хто хоча стаць міліянерам?”. Маладыя людзі павінны былі выбраць правільны адказ на пытанне аб творчасці Я. Пінчук. Вельмі прыемна, што вершы Яніны на беларускай мове прыйшліся да спадобы будучым юрыстам, яны нават не спяшаліся разыходзіцца, многія пажадалі атрымаць кнігу з аўтографам.

Выказваем словы падзякі ўсім удзельнікам мерапрыемства, асабіста навучэнцам 47 і 48 групы аддзялення “Правазнаўства” УА “БДАЭК” і іх выкладчыку Лаўрынавай Марыне. Дарэчы, кніга “Фарбы душы” зараз ёсць у нашай бібліятэцы. Завітайце да нас, каб пазнаёміцца з творчасцю маладога аўтара.

bobruisk-library.by

Image00001 Image00002 Image00003 Image00004 Image00005 Image00006 Image00007 Image00008 Image00009

Comments are closed, but trackbacks and pingbacks are open.